Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гу́та

(польск. huta, ад ням. Hutte)

даўнейшая плавільня, шклозавод.

гуталі́н

(ад ням. gut = добры)

тое, што і вакса.

гутапе́рча

(англ. guttapercha, ад малайск. getah = жывіца + pertja = гатунак дрэва)

пластычнае арганічнае рэчыва, блізкае па сваіх уласцівасцях да каўчуку, якое атрымліваюць з зацвярдзелага соку некаторых раслін; выкарыстоўваецца ў тэхніцы і медыцыне.

гута́цыя

(ад лац. gutta = кропля)

выдзяленне раслінамі кропляў вады праз спецыяльныя вусцейкі (гідатоды), што назіраецца ў цёплае і вільготнае надвор’е.

гу́ты

(лац. gutta = кропля)

упрыгожанні ў выглядзе дробных усечаных конусаў або цыліндраў пад трыгліфамі і над трыгліфамі і метопамі ў будынках дарычнага ордэра.