Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гудае́ра

(н.-лац. goodyera, ад D. Goodyer = прозвішча англ. батаніка)

травяністая расліна сям. ятрышнікавых з вострым лісцем і дробнымі белымі пахучымі кветкамі, пашыраная пераважна ў халодных і ўмераных зонах; на Беларусі трапляецца рэдка.

гу́двіл

(англ. goodwill)

умоўная вартасць дзелавых сувязей фірмы, грашовая ацэнка прэстыжу гандлёвай маркі, кіраўнічых, арганізацыйных і тэхнічных рэсурсаў.

гудрана́тар

(ад фр. goudron)

ручная, аўтамабільная або прычэпная машына для транспарціроўкі і размеркавання бітумаў пры пабудове і рамонце аўтамабільных дарог.

гудро́н

(фр. goudron)

чорнае смалістае рэчыва, астатак ад перагонкі нафты, які выкарыстоўваецца як паліва і для вырабу змазачнага масла.