Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ганабла́сты

(ад гр. ganos = бляск + бласты)

тое, што і адамантабласты.

ганадатрапі́ны

(ад ганады + гр. tropos = напрамак)

гармоны, якія выпрацоўваюцца пярэдняй часткай гіпофіза і ўплываюць на развіццё і функцыю палавых залоз жывёл і чалавека.

ганадатро́пны

(ад ганады + -тропны);

г-ныя гармоны — тое, што і ганадатрапіны.

гана́ды

(ад гр. gone = семя)

палавыя залозы, органы, у якіх утвараюцца палавыя прадукты ў жывёл і чалавека.

ганадэ́рма

(н.-лац. ganoderma)

губавы базідыяльны грыб сям. ганадэрмавых, які расце на лесапавале, пнях, іншы раз на жывых ствалах дрэў, выклікае белую гніль.

ганазо́іды

(ад гр. gone = семя + zoon = жывёла + -оід)

палавыя асобіны ў паліморфнай калоніі сіфанафораў, пабудаваныя па тыпу медузоідаў і ганафораў марскіх гідроідаў.

га́нак

(польск. ganek, ад ням. Gang)

лёгкая, звычайна крытая прыбудоўка з прыступкамі перад уваходам у будынак.

ганако́к

(н.-лац. gonococcus, ад гр. gonos = семя + kokkos = зерне)

мікроб, які выклікае ганарэю; адносіцца да дыплакокаў.

ганамеры́я

(ад гр. gone = семя + -мерыя)

парушэнне працэсу апладнення ў ніжэйшых ракаў.

ганапо́ды

(ад гр. gone = семя + -поды)

палавыя ножкі (знешні палавы апарат) многіх членістаногіх.