Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гадалі́ній

[н.-лац. gadolinium, ад фін. J. Gadolin = прозвішча фін. хіміка і мінералога(1760—1852)]

хімічны элемент, метал серабрыста-белага колеру, які належыць да лантаноідаў.

гадаліні́т

(ад гадаліній)

рэдкі мінерал з групы сілікатаў ад светла-шаравата-зялёнага да чорнага колеру са шкляным бляскам.

гадо́граф

(ад гр. hodos = шлях + -граф)

мат. крывая лінія, якая з’яўляецца геаметрычным месцам канцоў вектараў, што выходзяць з аднаго пункта і раўняюцца розным значэнням некаторага пераменнага вектара.

гадо́метр

(ад гр. hodos = шлях + -метр)

прыбор, якім вымяраюць пройдзены шлях.

гадраза́ўр

(ад гр. hadros = вялікі + -заўр)

качканосы раслінаедны дыназаўр мелавога перыяду (гл. мезазой), самы буйны з арнітаподаў.

га́дэс

(гр. Haides = імя старажытнагрэчаскага міфічнага бога падземнага царства)

паводле старажытнагрэчаскай міфалогіі, падземнае царства мёртвых; пекла.

гадэ́цыя

(н.-лац. godetia, ад A. Godet = прозвішча швейц. батаніка 19 ст.)

травяністая расліна сям. скрыпнёвых з махрыстымі кветкамі розных колераў, пашыраная ў Амерыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.