Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

га́ма1

(фр. gamme, ад гр. gamma = трэцяя літара грэчаскага алфавіта)

1) паслядоўны рад музычных гукаў, які павышаецца або паніжаецца ў межах адной ці некалькіх актау (напр. мажорная г.);

2) перан. характар суадносін аднародных, але разнастайных па зменлівасці з’яў, якасцей (напр. г. фарбаў, г. пачуццяў).

га́ма2

(гр. gamma = трэцяя літара грэчаскага алфавіта)

1) пазасістэмная адзінка масы;

2) стотысячная доля эрстэда;

3) паказальнік на сувязь з гама-выпрамяненнем у складаных словах.

гама-

гл. гома-.

гамава́ць

(польск. hamować, ад с.-в.-ням. hamen)

1) тармазіць, затрымліваць;

2) стрымліваць.

гамага́мія

(ад гама- + -гамія)

1) адначасовае даспяванне на адной і той жа расліне мужчынскіх і жаночых органаў, дзякуючы чаму магчыма самаапыленне (параўн. дыхагаміяў 2) перадача нашчадкам прадстаўнікамі мужчынскага і жаночага полу аднолькавых камбінацый генаў (параўн. гетэрагамія).

гамагена́т

(ад гр. homogenes = аднародны)

суспензія раздробленай тканкі жывёліны або расліны ў растворы.

гамаге́нны

(гр. homogenes = аднародны)

аднародны па саставу, уласцівасцях, паходжанню, напр. г. слой вады (проціл. гетэрагенны).

гама́да

(ар. hamada)

тып камяністай пустыні ў Сахары.

гамадо́нтнасць

(ад гама- + гр. odus, odontos = зуб)

раўназубасць (параўн. гетэрадонтнасць).

гамадры́л

(ад гр. hamadryas = дрэвавая німфа)

буйная малпа з роду павіянаў, якая водзіцца ў Афрыцы і на Аравійскім паўвостраве.