Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

го́рдзень

(гал. gording)

трос з круком на канцы для падымання грузаў або нацягвання парусоў на судне.

го́ржа

(фр. gorge)

уст. тылавая частка ўмацавання або звернуты ў тыл выхад з умацавання.

горн

(ням. Hom = рог)

медны духавы музычны інструмент для падачы сігналаў.

горнбленды́т

(ад ням. Horn = рог + Blende = покрыва)

крышталічная горная парода, якая складаецца амаль цалкам з рагавой субстанцыі; адрозніваецца ад амфібаліту структурай.

горст

(ням. Horst = гняздо)

участак зямной кары, абмежаваны тэктанічнымі разрывамі і крыху прыўзняты над суседнімі ўчасткамі, якія аселі (параўн. грабен).