аўтажы́р
(
устарэлы лятальны апарат, папярэднік верталёта.
аўтажы́р
(
устарэлы лятальны апарат, папярэднік верталёта.
аўтаінспе́ктар
(ад аўта- + інспектар)
службовая асоба, якая сочыць за правільнасцю аўтамабільнага руху на дарогах.
аўтаінспе́кцыя
(ад аўта- + інспекцыя)
нагляд за правільнасцю аўтамабільнага руху, а таксама дзяржаўны орган, які ажыццяўляе гэты нагляд.
аўтаінтаксіка́цыя
(ад аўта- + інтаксікацыя)
атручванне арганізма шкоднымі рэчывамі, што ўтварыліся ў ім; самаатручванне.
аўтаінфе́кцыя
(ад аўта- + інфекцыя)
самазаражэнне арганізма мікробамі, якія захаваліся ў ім пасля папярэдняй хваробы.
аўтакаліма́тар
(ад аўта- + каліматар)
аптычны прыбор для дакладных вуглавых вымярэнняў.
аўтакаліма́цыя
(ад аўта- + калімацыя)
напрамак светлавых прамянёў, пры якім яны, выходзячы з каліматара паралельным пучком, адбіваюцца ад плоскага люстэрка і праходзяць аптычную сістэму ў зваротным напрамку.
аўтакало́на
(ад аўта- + калона)
1) група аўтамабіляў, якія рухаюцца выцягнутай лініяй адзін за адным;
2) прадпрыемства аўтатранспарту.
аўтака́ры
(ад аўта- +
самаходны вазок для перавозкі грузаў, багажу.
аўтаката́ліз
(ад аўта- + каталіз)
паскарэнне хімічнай рэакцыі адным з яе прадуктаў, які выконвае ролю каталізатара.