Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

асіметры́я

(гр. asymmetria)

адсутнасць або парушэнне сіметрыі.

асімілява́ць

(лац. assimilare)

1) прыпадабняць сабе;

2) засвойваць (напр. а. вуглярод паветра).

асіміля́тар

(ад асіміляцыя)

1) той, хто праводзіць асіміляцыю, прымусова навязвае народу чужую мову, культуру;

2) арганізм або частка арганізма, якая асімілюе пажыўныя рэчывы.

асіміля́цыя

(лац. assimilatio)

1) зліццё аднаго народа з другім у выніку засваення ім чужой мовы і культуры і паступовай страты самабытнасці;

2) засваенне расліннымі і жывёльнымі арганізмамі неабходных для іх развіцця пажыўных рэчываў (параўн. дысіміляцыя 1);

3) прыпадабненне гукаў пры вымаўленні (напр. «шшытак» пры напісанні «сшытак»).

асімптаты́чны

(ад асімптота)

мат. які неабмежавана набліжаецца.

асімпто́та

(гр. asymptotos = які не супадае)

мат. прамая, да якой неабмежавана набліжаюцца пункты пэўнай крывой па меры таго, як яны аддаляюцца ў бясконцасць.

асімпто́тыка

(ад асімптота)

мат. паводзіны функцыі 4 у асобных пунктах, найчасцей пры імкненні аргумента 2 або функцыі ў бясконцасць.

асіндэто́н

(гр. asyndeton = бяззлучнікавасць)

стылістычны прыём, пры якім апускаюцца злучнікі паміж граматычна аднароднымі словамі і сказамі, каб надаць выказванню большую выразнасць, сцісласць.

асінергі́я

(ад а- + гр. synergia = узаемадзеянне)

страта здольнасці аб’ядноўваць асобныя рухі ў складаны рухальны акт (назіраецца пры захворванні мазжачка).

асінхро́нны

(ад а- + сінхронны)

не адначасовы, які не супадае ў часе;

а. электрарухавік — электрарухавік пераменнага току з рознымі частотамі вярчэння ротара і магнітнага поля статара.