Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сервірава́ць

(фр. servir)

расстаўляць па пэўных правілах пасуду, стравы, рыхтуючы стол для яды.

се́рвы

(лац. servus = раб)

прыгонныя сяляне ў сярэдневяковай Зах. Еўропе, якія знаходзіліся ў найбольш прыніжаным сацыяльным становішчы.

сердалі́к

(ад гр. sardion)

мінерал класа сілікатаў, разнавіднасць халцэдону, каштоўны камень бледна-ружовага, чырвонага ці аранжавага колеру.

серо́зны

(ад лац. serum = сываратка)

1) які выдзяляецца абалонкай, што высцілае ўнутраныя поласці цела (брушыну, плеўру і інш.);

2) які мае адносіны да абалонкі, што высцілае ўнутраныя поласці цела і змешчаныя ў іх органы.

серпанта́рный

(н.-лац. serpentarium, ад лац. serpens, -ntis = змяя)

запаведнік, у якім утрымліваюць ядавітых змей і забіраюць ад іх яд.

серпанці́н

(фр. serpentin, ад лац. serpens, -ntis = змяя)

1) скрутак доўгай вузкай каляровай папяровай стужкі, якую кідаюць у публіку на балях, карнавалах, маскарадах;

2) перан. участкі звілістай горнай дарогі.

серпенці́н

(ад лац. serpens, -ntis = змяя)

мінерал класа сілікатаў белага, зялёнага і іншых колераў з разнастайнымі адценнямі; выкарыстоўваецца як абліцовачны матэрыял і для дэкаратыўных вырабаў.

серпенціні́т

(ад серпенцін)

метамарфічная ультраасноўная горная парода, складзеная пераважна з серпенціну; сыравіна для вырабу вогнетрывалых матэрыялаў.

се́рпула

(н.-лац. serpula)

базідыяльны грыб сям. каніяфоравых, які расце на апрацаванай драўніне ў пабудовах і ў лясах на павале хвойных і лісцевых дрэў.

серпу́ла

(н.-лац. serpula)

выкапнёвы кольчаты чарвяк сям. серпулідаў, насяляў марскія вадаёмы ў ардовікудэвоне.