сельва́сы
(ісп. selvas, мн. ад selva < лац. silva = лес)
тое, што і сельва.
се́льга
(фін. selka = спіна, краж)
горная града ў Фінляндыі.
сельдэрэ́й
(іт. sellero, ад гр. selinon = пятрушка)
агародная расліна сям. парасонавых, пашыраная ў розных кліматычных зонах; лісце і карэнне яе выкарыстоўваецца як прыправа да ежы.
сельсі́н
[англ. selsyn, ад self = сам + гр. syn(chronos) = адначасовы]
самасінхранізавальная электрычная машына для перадачы на адлегласць інфармацыі аб вугле павароту вала другой машыны; выкарыстоўваецца ў сістэмах аўтаматыкі і тэлемеханіцы.
се́льтэрскі
(ад ням. Selters = назва сяла і крыніцы каля яго ў Германіі);
с-ая вада — мінеральная саляна-вуглякіслая вада.
сельфа́ктар
(англ. self-actor, ад self = сам + лац. actor = які дзейнічае)
тое, што і мюль-машына.