са́ржа
(фр. serge)
баваўняная або шаўковая тканіна з дробным нахільным перапляценнем нітак.
саркагі́на
(н.-лац. sarcogyne)
накіпны сумчаты лішайнік сям. акараспоравых, які расце на вапняках і даламітах, радзей на іншых пародах.
саркадо́н
(н.-лац. sarcodon)
шапкавы базідыяльны грыб сям. яжоўнікавых, які расце на глебе ў хвойных, часам у мяшаных лясах; ядомы ў маладым узросце.
сарка́зм
(гр. sarkasmos, ад sarkazo = літар. рву мяса)
злосная, вострая, з’едлівая насмешка.
саркале́ма
(ад гр. sarks, -rkos = мяса + lemma = скурка)
біял. тонкая абалонка, якая пакрывае гладкія, папярочна-паласатыя і сардэчныя мышачныя валокны, садзейнічае іх скарачэнню, а таксама выконвае ахоўную функцыю.
саркапла́зма
(ад гр. sarks, -rkos = мяса + плазма)
цытаплазма мышачных валокнаў і клетак.
саркасо́ма
(н.-лац. sarcosoma)
сумчаты грыб сям. саркасцыфавых, які трапляецца на глебе ў хвойных і мяшаных лясах.
саркаспары́дыі
(ад гр. sarks, -rkos = мяса + sporidion = семя)
група прасцейшых атрада какцыдый; паразітуюць у мышцах і злучальнай тканцы млекакормячых, птушак і паўзуноў.
саркасты́чны
(гр. sarkasükos)
які выражае сарказм, прасякнуты сарказмам.
саркасфе́ра
(н.-лац. sarcosphaera)
сумчаты грыб сям. пецыцавых, які расце на вапняковых глебах у лясах.