Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

само́люс

(н.-лац. samolus)

травяністая расліна сям. першакветных з прадаўгаватым лісцем і дробнымі белымі кветкамі ў гронках, пашыраная пераважна ў Паўн. і Паўд. Амерыцы, Аўстраліі і Паўд. Афрыцы; на Беларусі трапляецца вельмі рэдка.

само́н

(фр. sommon = сёмга)

ружова-жоўтага колеру.

саму́м

(ар. samūm)

гарачы шквальны вецер, пясчаны ўраган у пустынях Аравійскага паўвострава і Афрыкі.

самура́й

(яп. samuraj)

член прывілеяванай ваеннай касты ў феадальнай Японіі, а таксама прадстаўнік японскай агрэсіўнай ваеншчыны.

самшы́т

(перс. šimšed)

вечназялёнае дрэва сям. самшытавых з цвёрдай драўнінай, пашыранае пераважна ў Паўд.-Усх. Азіі, Міжземнамор’і, прыатлантычнай Еўропе і Афрыцы.