Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

салі́дны

(фр. solide, ад лац. solidus = трывалы)

1) моцны, добра зроблены;

2) грунтоўны (напр. с-ая аргументацыя);

3) важны, аўтарытэтны (напр. с. вучоны);

4) мажны, поўны;

5) не вельмі малады, сталы (напр. с. узрост);

6) значны па памеру, сіле (напр. с. капітал).

салідо́л

(ад лац. solidus = густы + -ол)

густое рэчыва (сумесь мінеральнага масла і кальцыевага мыла), якое выкарыстоўваецца для змазвання хадавой часткі транспартных машын.

салі́дус

(лац. solidus = цвёрды)

крывая лінія на дыяграме стану і структуры сплаваў, якая характарызуе, у адрозненне ад ліквідуса, тэмпературы канца крышталізацыі.

са́лінг

(гал. saling)

мар. драўляная рама на верхнім канцы стэньгі для злучэння апошняй з брам-стэньгай і мацавання верхніх снасцяў паруснага судна.

саліпсі́зм

(ад лац. solus = адзін + ipse = сам)

форма суб’ектыўнага ідэалізму, якая прызнае адзінай рэальнасцю толькі свядомасць індывіда і адмаўляе існаванне аб’ектыўнай рэчаіснасці.

салісі́тар

(англ. solicitor)

1) адвакат ніжэйшага рангу ў Англіі, які не мае права весці справы ў вышэйшых судах;

2) спецыяльная юрыдычная пасада пры ўрадах або дэпартаментах некаторых краін.

салі́ст

(іт. solista, ад лац. solus = адзін)

спявак, музыкант ці балетны артыст, які выступае адзін.

салітэ́р

(фр. solitaire, ад лац. solitarius = адзінокі)

1) буйны брыльянт у аправе;

2) адзіночныя пасадкі дрэў, кустоў або кветкава-дэкаратыўных раслін, якія вызначаюцца памерамі, формай, афарбоўкай і іншымі дэкаратыўнымі прыкметамі.

саліфлю́кцыя

(ад лац. solum = глеба + fluctio = выцяканне)

спаўзанне ўвільготненых гліністых і пылаватых грунтаў грунтоў па схілах у працэсе іх прамярзання і адтавання.

саліцёры

(фр. solitaire, ад лац. solitarius = адзінокі)

сямейства гельмінтаў класа цэстодаў, паразітуюць у органах і тканках птушак, млекакормячых, чалавека; цэпені.