Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

асекта́тары

(лац. assectator = пастаянны спадарожнік)

віды раслін, якія часта прысутнічаюць у фітацэнозе, але дамінантамі не з’яўляюцца.

асе́мблер

(англ. assembler)

агульнапрынятая назва транслятара з аўтакода.

асеніза́цыя

(ням. Assänisation, ад фр. sain = здаровы)

санітарныя мерапрыемствы па ачышчэнню мясцовасці ад нечыстот і адкідаў.

асе́птыка

(ад а- + гр. septikos = гніласны)

сукупнасць прафілактычных метадаў і прыёмаў, накіраваных на стварэнне безмікробных умоў каб пазбегнуць заражэння ран (параўн. антысептыка).

асертары́чны

(лац. assertorius)

сцвярджальны;

а-ае суджэнне — суджэнне, у якім толькі канстатуецца факт, але не выражаецца яго лагічная неабходнасць.

асігнава́ць

(лац. assignare = вызначаць)

выдзяляць грашовыя сродкі на якія-н. патрэбы.

асігна́ты

(фр. assignats, ад лац. assignare = вызначаць)

папяровыя грошы, выпушчаныя ў Францыі ў час Французскай рэвалюцыі 1789—1794 г.

асігна́цыя

(лац. assignatio = прызначэнне)

папяровы грашовы знак.

асі́зы

(ад п.-лац. assisae = пасяджэнні)

1) пасяджэнне каралеўскай рады, а таксама пастановы і распараджэнні караля ў сярэдневяковай Англіі;

2) распараджэнні ўладарных сеньёраў у сярэдневяковай Францыі;

3) выязныя судовыя сесіі ў сучасных Англіі і Францыі.

асіметры́чны

(ад асіметрыя)

несіметрычны, нераўнамерны, непрапарцыянальны.