Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

саты́рык

(лац. satiricus, ад гр. satyrikos = сатырычны)

прадстаўнік сатырычнага напрамку ў літаратуры і мастацтве.

сатырыко́н

(гр. satyrikon)

назва сатырычнай драмы ў эпоху антычнасці і сярэдневякоўя.

сатыры́чны

(гр. satyrikos)

1) які мае адносіны да сатыры, з’яўляецца сатырай, змяшчае ў сабе сатыру;

2) з’едліва-насмешлівы, іранічны.

сатырыя́з, сатырыя́зіс

(лац. satiriasis < гр. satyriasis, ад Satyros = сатыр)

хваравітая палавая цяга ў мужчын, празмерная пажадлівасць.

сатысфа́кцыя

(лац. satisfactio = задавальненне)

задавальненне ў форме паядынку, дуэлі, якое ў дваранскім грамадстве давалася абражанаму для абароны гонару.

сатэ́

(фр. saute, ад sauter = смажыць)

страва пад соусам, якая гатуецца на моцным агні.

сатэлі́т

(лац. satelles, -litis = спадарожнік, паплечнік)

1) спадарожнік планеты (напр. Месяц — с. Зямлі);

2) шасцярня ў механізме, якая круціцца разам з воссю вакол цэнтральнага кола накшталт спадарожніка планеты;

3) дзяржава, фармальна незалежная, а фактычна падпарадкаваная іншай, больш моцнай дзяржаве;

4) перан. паслугач, выканаўца чужой волі.

сатэ́рн

(фр. sautemes)

сорт вінаграднага белага віна.

са́уна

(фін. sauna)

фінская сухая гарачая лазня; пашырылася і ў іншых краінах.

сафа́

(фр. sofa, ад ар. suffa)

мяккая шырокая канапа з нізкай спінкай.