Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сатра́п

(гр. satrapes, ад перс. sitrab)

1) правіцель правінцыі ў Стараж. Іране;

2) перан. жорсткі начальнік, самадур, дэспат.

сатра́пія

(гр. sartrapeia, ад перс. sitrab = сатрап)

вобласць, правінцыя ў Стараж. Іране, якой кіраваў сатрап.

сату́ра

(лац. satura = сумесь)

жанр разважальна-дыдактычнага характару ў старажытнарымскай літаратуры, які спалучаў прозу і вершы.

сатура́тар

(лац. saturator = які насычае)

1) апарат для насычэння вадкасцей вуглякіслым газам;

2) апарат для хімічнай апрацоўкі вуглякіслым газам цукровага соку.

сатура́цыя

(лац. saturatio = насычэнне)

1) насычэнне вадкасцей вуглякіслым газам; газіраванне;

2) хімічная апрацоўка цукровага соку вуглякіслым газам для выдалення з яго вапны.

сату́рн

(лац. satumus = свінец, ад Satumus = імя бога земляробства ў старажытнарымскай міфалогіі)

назва свінцу ў алхіміі.

сатурна́ліі

(лац. Saturnalia, ад Saturnus = імя старажытнарымскага бога земляробства)

1) старажытнарымскае свята ў гонар бога Сатурна, якое спраўлялася пасля заканчэння палявых работ;

2) перан. бесшабашная гулянка; папойка.

сатурні́зм

(ад лац. saturnus = свінец)

хранічнае атручэнне чалавека свінцом.

саты́р

(гр. Satyros)

1) лясны дэман з рагамі і казлінымі нагамі, спадарожнік бога віна і весялосці ў старажытнагрэчаскай міфалогіі;

2) вялікі дзённы матыль;

3) птушка атрада курыных з двума падобнымі на рогі вырастамі на галаве, якая водзіцца ў Індыі і Кітаі.

саты́ра

(лац. satira, ад satura = сумесь)

1) літаратурны твор, у якім рэзка высмейваюцца адмоўныя з’явы жыцця;

2) наогул высмейванне, ганьбаванне чаго-н.