Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

серва-

(англ. serve = абслугоўваць)

першая састаўная частка складаных слоў, што адпавядае паняццям «які аўтаматычна рэгулюе», «які аблягчае ручное кіраванне».

серва́ж

(фр. servage, ад лац. servus = раб)

від феадальнай залежнасці ў радзе краін сярэдневяковай Зах. Еўропы, які характарызаваўся найбольшым абмежаваннем асабістых і грамадзянскіх правоў сялян.

сервакампенса́тар

(ад серва- + кампенсатар)

прыстасаванне, якое аблягчае пілоту паварот штурвала самалёта, памяншаючы неабходны ціск на ручку.

серва́л

(парт. cerval)

драпежная жывёла сям. кашэчых, якая пашырана ў Афрыцы.

сервамато́р

(ад серва- + матор)

дапаможны рухавік для дыстанцыйнага аўтаматычнага кіравання або рэгулявання машын, апаратаў.

серва́нт

(фр. servante)

буфет для пасуды, настольнікаў, сурвэтак і іншай сталовай бялізны.

сервела́т

(фр. cervelas)

сорт вэнджана-варанай каўбасы.

се́рвер

(англ. server, ад serve = падаваць мяч)

гулец, які ўводзіць мяч у гульню ў тэнісе і іншых спартыўных гульнях.

серві́з

(фр. service, ад servir = накрываць стол)

поўны набор сталовай ці чайнай пасуды з агульным мастацкім афармленнем на некалькі асоб.

сервілі́зм

(ад лац. servilis = рабскі)

рабалепства, прыслужніцтва, рабская ўгодлівасць.