Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аўтбры́дзінг

(англ. outbreeding, ад out = па-за + breed = спарваць)

скрыжоўванне жывёл або раслін, якія не знаходзяцца ў роднасных адносінах (параўн. інбрыдзінг).

аўто́бус

[ад аўта(мабіль) + (омні)бус]

мнагамесны пасажырскі аўтамабіль.

аўто́граф

(фр. autographe, ад гр. autos = сам + grapho = пішу)

1) аўтарскі рукапісны тэкст (напр. а. верша М. Багдановіча);

2) уласнаручны подпіс, надпіс.

аўто́л

[ад аўт(амабіль) + -ол]

нафтавае масла для змазкі аўтамабільных і трактарных рухавікоў.

аўто́ліз

(ад аўта- + -ліз)

самарастварэнне, распад тканак жывёльнага або расліннага арганізма пад уздзеяннем ферментаў, якія змяшчаюцца ў гэтых жа тканках.

аўто́псія

(гр. autopsia)

ускрыццё трупа для вызначэння прычын смерці.

аўтра́йт

(англ. outright = прамы, поўны)

простая тэрміновая валютная здзелка, якая прадугледжвае плацяжы па форвардным курсе ў строга вызначаны тэрмін.

аўтры́гер

(англ. outrigger)

1) лодка з вынаснымі ўключынамі для вёсел, а таксама самі вынасныя ўключыны;

2) дадатковая апора, якая засцерагае ад перакульвання перасовачнае ўстройства, напр. пад’ёмны кран.

аўтса́йдэр

(англ. outsider)

1) каманда або спартсмен, якія займаюць апошняе месца ў спаборніцтве;

2) прадпрыемства або кампанія, якая не ўваходзіць у манапалістычнае аб’яднанне.

аўтыге́нны

(гр. authigenes = мясцовага паходжання);

а-ыя мінералы — мінералы асадачных горных парод, якія ўтварыліся ў працэсе седыментацыі і літагенезу на месцы намнажэння (напр. галіт, сільвін, гіпс, кальцыт, даламіт, кварц, халцэдон, палявы шпат і інш.).