Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

імператы́ў

(лац. imperativus = загадны)

1) катэгарычнае патрабаванне, загад (напр. маральны і.);

2) лінгв. загадны лад дзеяслова.

імператы́ўны

(лац. imperativus)

загадны;

і. мандат — абавязковы да выканання наказ выбаршчыкаў свайму дэпутату;

2) юр. які не дапускае выбару (проціл. дыспазітыўны).

імперсана́льны

(п.-лац. impersonalis)

лінгв. безасабовы;

і. сказ — безасабовы сказ.

імперфе́кт

(лац. imperfectus = незакончаны)

прошлы час дзеяслова ў некаторых мовах, які выражае працягласць і незакончанасць дзеяння; прошлы незакончаны час.

імпе́рыя

(лац. imperium = улада, дзяржава)

1) манархічная дзяржава на чале з імператарам;

2) буйная каланіяльная дзяржава;

3) перан. буйная манаполія, якая ажыццяўляе кантроль над пэўнай галіной прамысловасці, над якой-н. дзейнасцю.

імперыя́л

(фр. impérial, ад плац. imperialis = імператарскі)

1) гатунак сыру ў Францыі і іншых еўрапейскіх краінах;

2) руская залатая манета, якая чаканілася з 1775 г. і была вартасцю 10 рублёў, а пасля 1897 г. да 1917 г. — 15 рублёў;

3) верхні паверх у двухпавярховых дыліжансах, омнібусах.

імперыялі́зм

(фр. impérialisme, ад лац. imperium = улада)

1) гістарычны перыяд, які адзначаецца сусветным дамінаваннем некалькіх вялікіх дзяржаў;

2) вышэйшая стадыя развіцця капіталізму, якая характарызуецца панаваннем буйных манаполій, барацьбой паміж буйнымі дзяржавамі за крыніцы сыравіны і рынкі збыту;

3) дзяржаўная палітыка, накіраваная на заваяванне тэрыторый, калоній, устанаўленне палітычнага або эканамічнага кантролю над іншымі дзяржавамі.

імперыялі́ст

(фр. impérialiste)

асоба, якая праводзіць або падтрымлівае палітыку імперыялізму.

імпеты́га

(лац. impetigo, ад impetere = нападаць, паражаць)

інфекцыйнае гнойнае захворванне скуры, выкліканае стрэптакокамі і стафілакокамі.

імпі́чмент

(англ. impeachment = асуджэнне, ганьбаванне, абвінавачванне)

асобы парадак і ўстаноўленая працэдура прыцягнення да адказнасці вышэйшых службовых асоб дзяржавы (прэзідэнта, кіраўніка ўрада і інш.).