Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

імбецы́льнасць

(ад імбецыльны)

псіхічная недаразвітасць, сярэдняя ступень разумовай адсталасці (алігафрэніі) паміж ідыятыяй і дэбільнасцю

імбецы́льны

(лац. imbecillus)

псіхічна недаразвіты, які характарызуецца імбецыльнасцю.

імбібі́цыя

(ад лац. imbibere = усмоктваць, убіраць у сябе)

насычэнне тканак арганізма рэчывамі, растворанымі ў вадкасці (напр. жоўцевымі пігментамі ў час жаўтухі).

імбі́р

(польск. imbir < с.-в.-ням. ingebër, imber, ад лац. zingiber)

1) травяністая расліна сям. імбірных з двухрадным лісцем, адзіночнымі кветкамі ў суквеццях і мясістым коранем, багатым на эфірны алей; пашырана ў тропіках;

2) прыправа з каранёў гэтай расліны.

імбры́чак

(польск. imbryczek, ад imbryk < тур. ibrik, ад ар. ibrik = збан для вады)

уст. чайнік для заваркі чаю.