Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

селенагра́фія

(ад гр. selene = Месяц + -графія)

раздзел астраноміі, які займаецца апісаннем паверхні Месяца.

селенадэ́зія

(ад гр. selene = Месяц + daizo = падзяляю)

раздзел астраноміі, які вывучае форму і памеры Месяца.

селенало́гія

(ад гр. selene = Месяц + -логія)

раздзел планеталогіі, які вывучае будову і хіміка-мінералагічны састаў Месяца.

селена́струм

(н.-лац. selenastrum)

каланіяльная зялёная водарасць сям. анкістрадэсмавых, якая трапляецца ў прэсных вадаёмах.

селенацэнтры́чны

(ад гр. selene = Месяц + цэнтрычны)

калямесячны (напр. с-ая арбіта).

селені́ды

(ад селен + гр. eidos = выгляд)

хімічныя злучэнні селену з металамі; выкарыстоўваюцца як паўправадніковыя матэрыялы.

селені́т

(гр. selenites = месячны камень)

мінерал класа сульфатаў, разнавіднасць гіпсу залаціста-жоўтага або белага колеру, што ідзе на мастацка-бытавыя вырабы.

селено́ід

(ад гр. selene = Месяц + -оід)

паверхня, ва ўсіх сваіх пунктах перпендыкулярная адвеснай лініі на Месяцы, якая абмяжоўвае аб’ём прасторы, дакладна роўны аб’ёму Месяца.

сель

(ар. sail = плынь)

гразекаменны бурны паток з гор, які ўтвараецца ў выніку ліўняў, раставання снегу і іншых прычын.

се́льва

(ісп. selva, ад лац. silva = лес)

абшар вільготных трапічных вечназялёных лясоў у Паўд. і Цэнтр. Амерыцы.