Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сейсмакарата́ж

(ад сейсма- + каратаж)

каратаж, заснаваны на вымярэнні хуткасцей сейсмічных хваляў у свідравінах.

сейсмакардыягра́ма

(ад сейсма- + кардыяграма)

графічны запіс страсенняў цела, якія выклікаюцца скарачэннямі сэрца.

сейсмакардыягра́фія

(ад сейсма- + кардыяграфія)

метад графічнай рэгістрацыі механічных праяўленняў дзейнасці сэрца шляхам запісу сейсмічнага эфекту.

сейсмало́гія

(ад сейсма- + -логія)

раздзел геафізікі, які вывучае ваганні зямной кары і з’явы, з якімі яны звязаны.

сейсмаме́трыя

(ад сейсма- + -метрыя)

раздзел сейсмалогіі, які распрацоўвае метады вымярэння ваганняў зямной кары.

сейсмана́стыі

(ад сейсма- + настыі)

рухі органаў раслін пры датыканні да іх або страсенні (напр. лістоў мімозы).

сейсмаско́п

(ад сейсма- + -скоп)

прыбор, які адзначае час першага штуршка пры ваганнях зямной кары, а таксама яго напрамак.

сейсмаста́нцыя

(ад сейсма- + станцыя)

спецыяльнае збудаванне з апаратурай для прыёму і рэгістрацыі сейсмічных хваляў.

сейсматэкто́ніка

(ад сейсма- + тэктоніка)

навуковая дысцыпліна, якая вывучае геалагічныя ўмовы ўзнікнення землетрасенняў.

се́йсміка

(ад гр. seismos = землетрасенне)

раздзел фізікі, які вывучае ваганні глебы якой-н. мясцовасці, схільнасць дадзенай тэрыторыі да землетрасенняў.