гамазі́ды
(н.-лац. gamasoidea)
сямейства кляшчоў атрада паразітаформных з прадаўгавата-круглаватым, пляскатым целам, укрытым хіцінавымі шчыткамі даўжынёй 0,3—4 мм, якое ў сусветнай фауне налічвае каля 4 тысяч відаў; многія — паразіты паўзуноў, птушак, млекакормячых і чалавека.
гама́к
(фр. hamac, ад ісп. hamaca)
падвесная сетка для адпачынку, сну на свежым паветры.
гамалагі́чны
(ад гамалогія)
які мае аднолькавыя адносіны да чаго-н., падобны;
г-ыя рады — групы арганічных злучэнняў з аднолькавымі хімічнымі ўласцівасцямі і падобнай будовай;
г-ыя органы — органы жывёл і раслін, якія маюць у асноўным аднолькавую будову, але выконваюць розныя функцыі (напр. рука чалавека і крыло птушкі); параўн. аналагічны 2.
гамалатэ́цыум
(н.-лац. homalothecium)
лістасцябловы мох сям. брахітэцыевых, які трапляецца на ствалах шыракалістых дрэў, дранкавых стрэхах, камянях.
гама́лія
(н.-лац. homalia)
лістасцябловы мох сям. некеравых, які трапляецца ў шыракалістых і мяшаных лясах каля асновы ствалоў дрэў, на камянях.
гамало́гія
(гр. homologia = адпаведнасць)
падобнасць органаў, якія маюць аднолькавую будову, але выконваюць у розных жывёл і раслін розныя функцыі (параўн. аналогія 3).
гамама́ліум
(н.-лац. homomallium)
лістасцябловы мох сям. гіпнавых, які трапляецца на зацененых валунах і ствалах дрэў.
гамаме́ліс
(н.-лац. hamamelis, ад гр. hama = адначасова + melon = плод)
кустовая або дрэвавая расліна сям. гамамелідавых з зубчастым лісцем і ярка-жоўтымі кветкамі ў гронках, пашыраная ў Паўн. Амерыцы, Японіі, Кітаі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная і лекавая.
гамано́мія
(ад гама- + -номія)
выпадак гамалогіі, размяшчэнне падобных частак арганізма вакол яго папярочнай восі.
гамапа́ўза
(ад гама- + паўза)
пераходны слой паміж гамасферай і гетэрасферай на вышыні каля 100 км.