(н.-лац. hamamelis, ад гр. hama = адначасова + melon = плод)
кустовая або дрэвавая расліна сям. гамамелідавых з зубчастым лісцем і ярка-жоўтымі кветкамі ў гронках, пашыраная ў Паўн. Áмерыцы, Японіі, Кітаі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная і лекавая.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)