Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аўтавакза́л

(ад аўта- + вакзал)

вакзал міжгародніх аўтобусных зносін.

аўтавакцы́на

(ад аўта- + вакцына)

лекавая вакцына, прыгатаваная з мікробаў, якія ўзяты з арганізма таго хворага, для лячэння якога яна выкарыстоўваецца.

аўтага́мія

(ад аўта- + -гамія)

самаапыленне і самаапладненне кветкавых раслін, а таксама самаапладненне некаторых аднаклетачных арганізмаў.

аўтагара́ж

(ад аўта- + гараж)

тое, што і гараж.

аўтагематэрапі́я

(ад аўта + гематэрапія)

выкарыстанне з лекавай мэтай крыві самога хворага.

аўтаге́н

(гр. autogenes = самародны)

спосаб рэзання і зваркі металаў пры дапамозе струменю кіслароду.

аўтагене́з

(ад аўта- + -генез)

агульная назва кірункаў у эвалюцыйным вучэнні, якія разглядаюць гістарычнае развіццё жывой прыроды як працэс, што адбываецца незалежна ад умоў існавання толькі пад уздзеяннем унутраных, нематэрыяльных фактараў (проціл. эктагенез).

аўтагенера́тар

(ад аўта- + генератар)

генератар, які выпрацоўвае электрычныя (электрамагнітныя) ваганні ў выніку падачы часткі пераменнага напружання па ланцугу адваротнай сувязі.

аўтаге́нны

(гр. autogenes = самародны)

1) мед. які ўзнікае ў самім арганізме;

2) які развіўся самастойна;

а-ая зварка — зварка, пры якой месцы судакранання металаў плавяцца газакіслародным полымем.

аўтагіпно́з

(ад аўта- + гіпноз)

гіпнатычны стан, выкліканы самаўнушэннем, у процілегласць гетэрагіпнозу, выкліканаму ўздзеяннем іншага чалавека; адзін з прыёмаў у аўтагеннай трэніроўцы.