Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

а́спід2

(гр. iaspis, -idos)

слаісты мінерал чорнага колеру, шчыльная разнавіднасць сланцу.

аспідагастра́ты

(н.-лац. aspidogastrata)

падклас трэматодаў, паразіты малюскаў, рыб, паўзуноў.

аспідагастры́ды

(н.-лац. aspidogastridae)

сямейства гельмінтаў класа трэматодаў; паразіты рыб, малюскаў.

аспідагастрэ́і

(н.-лац. aspidogastraea)

клас плоскіх чарвей; паразіты малюскаў, рыб, паўзуноў.

а́спідны

(ад гр. iaspis, -idos = яшма)

зроблены з аспіду2;

а. сланец — тое, што і аспід​2

аспіды́стра

(н.-лац. aspidistra)

травяністая расліна сям. лілейных з шырокім лісцем, пашыраная ў Японіі, Кітаі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

аспі́дыум

(н.-лац. aspidium, ад гр. aspidion = маленькі шчыт)

назва некаторых папарацей.

аспіра́нт

(лац. aspirans, -ntis = які дамагаецца, імкнецца, шукае)

асоба, якая вучыцца ў аспірантуры.

аспіранту́ра

(ад аспірант)

1) форма падрыхтоўкі пры вышэйшых навучальных установах або навукова-даследчых установах выкладчыцкіх і навуковых кадраў;

2) час вучобы аспіранта.

аспіра́та

(н.-лац. aspiratus = ггрыдыхальны)

лінгв. прыдыхальны зычны гук.