аскасфе́ра
(н.-лац. ascosphaera)
сумчаты грыб сям. аскасферавых, які паразітуе на лічынках меданоснай пчалы.
аскафа́н
(н.-лац. ascophanus)
сумчаты грыб сям. аскаболавых, які развіваецца на субстратах, багатых перагноем.
аскахі́та
(н.-лац. ascochyta)
недасканалы грыб сям. шаравідкавых, які развіваецца на раслінах сям. бабовых, складанакветных, ружавых, паслёнавых, злакавых, гарбузовых.
аскахіто́зы
(ад аскахіта)
хваробы раслін, асабліва сям. бабовых, складанакветных, ружавых, паслёнавых, злакавых, гарбузовых, якія выклікае аскахіта.
аске́за
(гр. askesis = спосаб жыцця)
спосаб жыцця, які адпавядае патрабаванням аскетызму 1.
аске́р
(тур. asker, ад ар. askar = салдат)
турэцкі салдат.
аске́т
(гр. asketes)
1) рэлігійны падзвіжнік, які знясільвае сябе постам і доўгай малітвай;
2) перан. чалавек, які адмаўляецца ад жыццёвых задавальненняў, абмяжоўваецца самым неабходным і вядзе строгі спосаб жыцця.
аскеты́зм
(ад аскет)
1) рэлігійна-этычнае вучэнне, якое прапаведуе падаўленне патрэб чалавека і «ўсмерчванне плоці» для дасягнення маральнай дасканаласці;
2) перан. крайняе ўстрыманне, адказ ад жыццёвых даброт.