Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

асафеты́да асафе́тыда

(лац. asa foetida, ад перс. aza = смала + лац. foetida = смярдзючая)

смалістае рэчыва з рэзкім часночным пахам, якое здабываюць з сярэднеазіяцкай расліны ферулы асафетыды; выкарыстоўваецца ў медыцыне.

асацыі́раваць

(рус. ассоциировать, ад лац. associare = далучаць)

устанаўліваць асацыяцыю 3.

асацыя́льны

(ад а- + сацыяльны)

проціграмадскі, неграмадскі.

асацыяні́зм

(ад асацыяцыя)

адзін з асноўных кірункаў у псіхалогіі 17—19 ст., які зводзіў псіхічныя працэсы, найперш мысленне, да асацыяцыі ўяўленняў.

асацыяты́ўны

(ад лац. associare = далучаць)

заснаваны на сувязі, калі ідэя, уяўленне ўзнікае ў памяці дзякуючы падабенству, сумежнасці або процілегласці з іншай ідэяй, уяўленнем.

асацыя́цыя

(с.-лац. associatio = злучэнне)

1) аб’яднанне асоб, арганізацый, устаноў, прадпрыемстваў аднаго роду дзейнасці (напр. а. медыцынскіх работнікаў);

2) група, спалучэнне, злучэнне чаго-н. (напр. а. малекул, зорная а.);

3) сувязь ідэй, уяўленняў, пры якой адно выклікае ў свядомасці другое дзякуючы іх падабенству, сумежнасці або процілегласці (проціл. дысацыяцыя 2).

асды́к

(англ. asdic)

гідралакацыйны прыбор для вызначэння месцазнаходжання падводных аб’ектаў.

асеі́н

(ад лац. osseus = касцяны)

арганічнае рэчыва касцей і храсткоў.

асейсмі́чны

(ад а- + сейсмічны)

які не паддаецца дзеянню землетрасенняў;

а-ая вобласць — тэрыторыя зямнога шара, дзе не бывае землетрасенняў або яны праяўляюцца слаба.

асексуа́льнасць

(ад а- + сексуальны)

1) адсутнасць палавых прымет, 2) адсутнасць палавой цягі.