Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

санджа́к

(тур. sanćak)

1) ваявода ў султанскай Турцыі;

2) адміністрацыйна - тэрытарыяльная адзінка ў Турцыі 19 — пач. 20 ст.

сандрыльёна

(фр. Cendrillon = імя гераіні казкі Ш. Перро Перо «Папялушка», ад cendre = попел)

бедная прыгожая працавітая дзяўчына.

санера́тыя

(н.-лац. sonneratia)

вечназялёнае дрэва сям. санератыевых з супраціўным лісцем і буйнымі кветкамі са шматлікімі белымі тычынкамі, пашыранае на ўзбярэжжах трапічных мораў.

сане́т

(іт. sonetto, ад sonus = гук)

лірычны верш з 14 радкоў — двух чатырохрадкоўяў і двух трохрадкоўяў з асобым размяшчэннем рыфмаў.

сане́тка

(фр. sonette = званок)

уст. званок для выкліку слугі, які звычайна прыводзіўся ў дзеянне шнурком.

санідзі́н

(гр. sanidine = таблічка)

мінерал, калій-натрыевы палявы шпат.

сані́раваць

(лац. sanare = лячыць)

1) аздараўляць, рабіць здаровым (напр. с. поласць рота);

2) паляпшаць стан чаго-н. (напр. с. фінансы).

саніта́р

(н.-лац. sanitarius = які датычыць здароўя, ад лац. sanitus = здароўе)

асоба, якая належыць да малодшага медыцынскага персаналу ў лячэбных установах, у арміі.

санітары́я

(н.-лац. sanitarius = які датычыць здароўя, ад лац. sanitas = здароўе)

сукупнасць мерапрыемстваў, накіраваных на захаванне і ажыццяўленне правіл гігіены, на падтрыманне здароўя насельніцтва.

са́нкцыя

(лац. sanctio = строгая пастанова)

1) зацвярджэнне вышэйшым органам якога-н. акта, што надае яму сілу закона;

2) юр. мера супраць парушэння закона, дагавора, абавязацельства.