аўтастэры́льнасць
(ад аўта- + стэрыльнасць)
няздольнасць пылку раслін прарастаць на рыльцы песціка сваёй кветкі, другіх кветак раслін таго ж сорту.
аўтастэры́льнасць
(ад аўта- + стэрыльнасць)
няздольнасць пылку раслін прарастаць на рыльцы песціка сваёй кветкі, другіх кветак раслін таго ж сорту.
аўтасуге́стыя
(ад аўта- + сугестыя)
самаўплыў на псіхіку, самаўнушэнне.
аўтасэ́рвіс
(ад аўта- + сэрвіс)
тэхнічнае абслугоўванне аўтамабіляў індывідуальнага карыстання.
аўтатамі́я
(ад аўта- + -тамія)
здольнасць некаторых жывёл пры рэзкім раздражненні адкідваць часткі цела, якія потым узнаўляюцца (
аўтато́рмаз
(ад аўта- + тормаз)
тормаз, які аўтаматычна ўступае ў дзеянне пры разрыве поезда.
аўтатранспланта́цыя
(ад аўта- + трасплантацыя)
перасадка тканак або органаў на іншую частку цела таго самага арганізма (
аўтатрансфарма́тар
(ад аўта- + трансфарматар)
электрычны трансфарматар, у якога абмоткай ніжэйшага напружання з’яўляецца частка абмоткі вышэйшага напружання.
аўтатрансфу́зія
(ад аўта- + трансфузія)
пераліванне хвораму яго ўласнай крыві.
аўтатрапі́зм
(ад аўта- + трапізм)
здольнасць органаў раслін выпрамляцца пасля таго, як перастае дзейнічаць сіла, што выклікала выгін.
аўтатра́са
(ад аўта- + траса)
аўтамабільная траса, шаша.