Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

асты́льба

(н.-лац. astilbe, ад гр. a- = не + stilbo = ззяю)

травяністая расліна сям. каменяломнікавых з белымі, ружовымі, чырвонымі або фіялетавымі кветкамі ў суквеццях, пашыраная ва Усх. Азіі і Паўн. Амерыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

астына́та

(іт. ostinato = упарты)

муз. меладычная або рытмічная фраза, якая многа разоў запар паўтараецца.

асты́т

(ад гр. osteon = косць)

мед. запаленне касцявой тканкі.

астэа-

(гр. osteon = косць)

першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццям «косць», «касцявы».

астэаартапатало́гія

(ад астэа- + гр. arthron = сустаў + паталогія)

раздзел медыцыны, які вывучае паталагічныя змены ў касцях і суставах.

астэабла́сты

(ад астэа- + -бласты)

клеткі, якія ўдзельнічаюць у будове касцявой тканкі.

астэагра́фія

(ад астэа- + -графія)

апісанне касцей шкілета.

астэадысплазі́я

(ад астэа + дысплазія)

прыроджанае парушэнне развіцця касцей, якое суправаджаецца іх дэфармацыяй у сувязі з замяшчэннем касцявой тканкі храстковай або фібрознай.

астэадыстрафі́я

(ад астэа + дыстрафія)

змены ў касцявой тканцы ў выніку парушэння ўнутрыкасцявога абмену рэчываў.

астэакла́сты

(ад астэа- + гр. klasis = зламанне)

клетачныя ўтварэнні, якія пры развіцці касцявой тканкі ўдзельнічаюць ў рассысанні асноўнага рэчыва косці.