Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аўтасало́н

(ад аўта- + салон)

выстаўка (раздзел выстаўкі), дзе дэманструюцца новыя мадэлі аўтамабіляў.

аўтасератэрапі́я

(ад аўта + сератэрапія)

лячэнне інфекцыйных хвароб увядзеннем хворым сывараткі іх уласнай крыві.

аўтасі́н

[ад аўта- + сін(хронны)]

тое, што і сельсін.

аўтаскапі́я

(ад аўта- + -скапія)

агляд поласці гартані і дыхальных шляхоў без аптычных прыбораў (параўн. ларынгаскапія).

аўтасо́мы

(ад аўта- + сома)

усе, акрамя палавых, храмасомы ў клетках раздзельнаполых жывёл і раслін.

аўтаспо́ры

(ад аўта- + споры)

апланаспоры ў некаторых хларакокавых водарасцей.

аўтаста́рт

(ад аўта- + старт)

узлёт планёра пры дапамозе самаходнай лябёдкі.

аўтасто́п

(ад аўта- + стоп)

1) прыстасаванне для аўтаматычнага спынення поезда пры падыходзе яго да закрытага пуцявога сігналу, калі машыніст яго не заўважыў;

2) сістэма арганізаванага выкарыстання турыстамі спадарожнага аўтатранспарту для праезду часткі шляху.

аўтастра́да

(іт. autostrada)

шырокая шаша, падзеленая на палосы, для масавага і хуткага аўтамабільнага руху.

аўтастылі́я

(ад аўта- + гр. stilos = слуп, апора)

тып сучлянення сківічнага апарата з восевым чэрапам (у хімерападобных, дваякадыхаючых, земнаводных, амніётаў).