Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

астрапалярыме́трыя

(ад астра- + палярыметрыя)

раздзел астрафізікі, які вывучае паводле ступені палярызацыі святла нябесных свяціл фізічную прыроду іх выпрамянення, склад і шчыльнасць міжзорнага асяроддзя, атмасферы планет і інш.

астрапу́нкты

(ад астра- + пункт)

апорныя пункты геадэзічнай сеткі, геаграфічныя каардынаты якіх вызначаны астранамічнымі метадамі.

астраспектраскапі́я

(ад астра- + спектраскапія)

раздзел астрафізікі, які займаецца даследаваннем спектраў астранамічных аб’ектаў.

астраспектраско́п

(ад астра- + спектраскоп)

прыстасаванне для назірання над спектрамі нябесных свяціл.

астраспектрафотаме́трыя

(ад астра- + спектрафотаметрыя)

раздзел практычнай астрафізікі, звязаны з вывучэннем размеркавання энергіі ў спектрах нябесных цел.

астраспектро́граф

(ад астра- + спектрограф)

прыбор для фатаграфавання спектраў нябесных свяціл.

астрасфе́ра

(ад астра- + сфера)

частка цэнтрасферы, прамяністая зона цытаплазмы вакол клетачнага цэнтра, якая ўтвараецца ў час падзелу клеткі.

астрафатагра́фія

(ад астра- + фатаграфія)

раздзел астрафізікі, у якім для астранамічных даследаванняў прымяняюць фатаграфаванне нябесных свяціл.

астрафатаме́трыя

(ад астра- + фатаметрыя)

раздзел астрафізікі, які займаецца вымярэннем бляску і паверхневай яркасці нябесных свяціл візуальнымі, фатаграфічнымі і фотаэлектрычнымі метадамі.

астрафато́метр

(ад астра + фатометр)

прыбор для вымярэння бляску або яркасці нябесных аб’ектаў і светлавых патокаў, якія прыходзяць ад іх.