Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аўтатро́фы

(ад аўта- + -трофы)

арганізмы, якія ствараюць неабходныя для свайго жыцця арганічныя рэчывы з неарганічных у працэсе фотасінтэзу або хемасінтэзу (параўн. гетэратрофы).

аўтатрэ́нінг

(ад аўта- + трэнінг)

спецыяльны трэніровачны рэжым, выпрацаваны пэўнай асобай; саматрэніроўка.

аўтатуры́зм

(ад аўта- + турызм)

турысцкія падарожжы на аўтамабілях.

аўтаты́пія

(ад аўта- + -тыпія)

паліграфічны спосаб узнаўлення паўтонавых і шматколерных адлюстраванняў (малюнкаў, фотаздымкаў) сродкамі высокага друку.

аўтафазіро́ўка

(ад аўта- + фаза)

аўтаматычнае падключэнне частаты абарочвання часціцы ў паскаральніку да частаты паскараючага электрычнага поля, якое забяспечвае паскарэнне электронаў, пратонаў і іншых зараджаных часціц.

аўтаферты́льнасць

(ад аўта- + лац. fertilis = урадлівы)

здольнасць раслін даваць пры самаапыленні нармальнае насенне.

аўтафілі́я

(ад аўта- + -філія)

уст. самалюбаванне.

аўтафрэта́ж

(ад аўта- + фр. frettage = змацаванне абручамі)

змацненне гарматных ствалоў напрасоўваннем на іх кольцаў.

аўтахары́я

(ад аўта- + -харыя)

распаўсюджанне насення і спораў пры дапамозе прыстасаванняў самой расліны, без уздзеяння знешніх фактараў (напр. у фасолі лопае стручок).

аўтахо́ры

(ад аўта- + гр. choreo = прасоўваюся)

расліны, якія распаўсюджваюцца без уздзеяння знешніх фактараў.