Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аўтаполіплаіды́я

(ад аўта + поліплаідыя)

кратнае павелічэнне колькасці набораў храмасом у клетках раслін, радзей жывёл аднаго і таго ж віду.

а́ўтар

(лац. auctor)

стваральнік літаратурнага або іншага мастацкага твора, навуковай працы, праекта, вынаходства і інш.

аўтарадыягра́ма

(ад аўта + радыяграма)

фатаграфічны здымак, атрыманы пры дапамозе аўтарадыяграфіі.

аўтарадыягра́фія

(ад аўта + радыяграфія)

метад рэгістрацыі размеркавання радыеактыўных рэчываў у аб’екце пры дапамозе накладвання на аб’ект адчувальнай да радыеактыўнага выпрамянення плёнкі.

аўтара́лі

(ад аўта- + ралі)

тое, што і ралі.

аўтарамо́нтны

(ад аўта- + рамонт)

які мае адносіны да рамонту аўтамабіляў.

аўтарата́цыя

(ад аўта- + ратацыя)

самапаварочванне самалёта вакол падоўжнай восі; гэтай з’явай тлумачыцца штопар самалёта.

аўтаркі́я

(гр. autarkeia = самазадаволенасць)

палітыка эканамічнага адасаблення краіны або асобных яе рэгіёнаў ад эканомікі іншых дзяржаў ці астатніх рэгіёнаў з мэтай стварэння замкнутай гаспадаркі.

аўтарызава́ны

(ад аўтарызаваць)

зроблены са згоды аўтара, адобраны ім (пра пераклад твора).

аўтарызава́ць

(фр. autoriser = дазваляць)

даваць згоду на пераклад, інсцэніроўку ці экранізацыю свайго твора.