Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

астраме́трыя

(ад астра- + -метрыя)

раздзел астраноміі, які займаецца вызначэннем бачнага месцазнаходжання нябесных цел і іх змен з часам.

астранавіга́цыя

(ад астра + навігацыя)

навука аб ваджэнні лятальных апаратаў і марскіх суднаў, вызначаючы курс па нябесных свяцілах.

астранамі́чны

(ад астраномія)

які мае адносіны да астраноміі;

а-ая абсерваторыя — навукова-даследчая ўстанова, дзе вывучаюцца нябесныя свяцілы і з’явы, а таксама распрацоўваюцца тэарэтычныя пытанні астраноміі.

астрана́ўт

(ад астра- + -наут)

1) спецыяліст у галіне астранаўтыкі;

2) тое, што і касманаўт.

астрана́ўтыка

(ад астра- + -наўтыка)

тое, што і касманаўтыка.

астранегаты́ў

(ад астра- + негатыў)

фатаграфічны адбітак зорнага неба, атрыманы пры дапамозе астрографа або іншага тэлескопа.

астрані́м

(ад астра- + гр. onyma = імя)

псеўданім у выглядзе якіх-н. друкарскіх знакаў, напр. зорачак.

астрано́м

(лац. astronomus, ад гр. astronomos = звязаны з назіраннямі над зоркамі)

спецыяліст у галіне астраноміі.

астрано́мія

(гр. astronomia, ад astron = зорка + nomos = закон)

навука пра нябесныя целы, пра Сусвет.

астра́нцыя

(н.-лац. astrantia)

травяністая расліна сям. парасонавых з доўгачаранковым лісцем і белымі кветкамі ў парасоніках, пашыраная ў Еўропе і Малой Азіі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная, лекавая, меданосная.