Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аўтасэ́рвіс

(ад аўта- + сэрвіс)

тэхнічнае абслугоўванне аўтамабіляў індывідуальнага карыстання.

аўтатамі́я

(ад аўта- + -тамія)

здольнасць некаторых жывёл пры рэзкім раздражненні адкідваць часткі цела, якія потым узнаўляюцца (напр. яшчаркі адкідваюць хвост, ракі — клюшні, актыніі — шчупальцы).

аўтато́рмаз

(ад аўта- + тормаз)

тормаз, які аўтаматычна ўступае ў дзеянне пры разрыве поезда.

аўтатранспланта́цыя

(ад аўта- + трасплантацыя)

перасадка тканак або органаў на іншую частку цела таго самага арганізма (параўн. аўтапластыка).

аўтатрансфарма́тар

(ад аўта- + трансфарматар)

электрычны трансфарматар, у якога абмоткай ніжэйшага напружання з’яўляецца частка абмоткі вышэйшага напружання.

аўтатрансфу́зія

(ад аўта- + трансфузія)

пераліванне хвораму яго ўласнай крыві.

аўтатрапі́зм

(ад аўта- + трапізм)

здольнасць органаў раслін выпрамляцца пасля таго, як перастае дзейнічаць сіла, што выклікала выгін.

аўтатра́са

(ад аўта- + траса)

аўтамабільная траса, шаша.

аўтатро́н

(ад аўта- + гр. thronos = цэнтр)

сістэма аўтаматычнага кантролю і рэгулявання дакладнай устаноўкі друкарскіх формаў пры друкаванні на ратацыйных машынах.

аўтатро́фны

(ад аўта- + -трофны);

а-ае возера — возера, вада якога забяспечвае арганізмы, што ў ёй жывуць, пажыўнымі рэчывамі, утворанымі ў сваім вадаёме;

а-ыя арганізмы — тое, што і аўтатрофы (параўн. гетэратрофны).