Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аўтамі́ксіс

(ад аўта- + -міксіс)

зліццё палавых клетак, якія належаць адной і той жа асобіне (пашырана сярод прасцейшых, грыбоў, водарасцей).

аўтамо́рфны

(ад аўта- + -морфны);

а-ыя глебы — глебы, якія фарміруюцца ва ўмовах атмасфернага ўвільгатнення і на працягу вегетатыўнага перыяду не бываюць пераўвільготненымі.

аўтамотадро́м

(ад аўта- + мотадром)

спецыяльна абсталяваная тэрыторыя для спаборніцтваў і выпрабавання аўтамабіляў і матацыклаў.

аўтамотаклу́б

(ад аўта- + мота- + клуб)

грамадская арганізацыя, якая аб’ядноўвае спартсменаў і аматараў аўтамабільнага і матацыклетнага спорту.

аўтамоталатарэ́я

(ад аўта- + мота- + латарэя)

латарэя, у якой разыгрываюцца аўтамабілі, матацыклы і інш.

аўтамотаспо́рт

(ад аўта- + мота- + спорт)

аўтамабільны і матацыклетны спорт.

аўтамутаге́ны

(ад аўта- + мутагены)

рэчывы, якія ўтвараюцца ў жывёльных і раслінных клетках у працэсе жыццядзейнасці і выклікаюць спадчынныя змены.

аўтанаміза́цыя

(ад аўтаномія)

наданне якой-н. частцы дзяржавы аўтаноміі.

аўтанамі́ст

(ад аўтаномія)

прыхільнік аўтаноміі 1.

аўтанеўры́я

(ад аўта- + гр. neuron = нерв)

нармальнае ў адрозненне ад хіястанеўрыі становішча нервовых ствалоў у бруханогіх малюскаў.