Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

астрабата́ніка

(ад астра- + батаніка)

раздзел астрабіялогіі, які вывучае ўмовы існавання расліннасці на іншых планетах.

астрабіяло́гія

(ад астра- + біялогія)

навука, якая даследуе праблемы існавання жыцця ў Сусвеце; касмічная біялогія.

астрабле́ма

(ад астра- + гр. blema = рана)

геалагічная структура старажытнага метэарытнага кратэра на паверхні Зямлі.

астрага́л

(н.-лац. astragalus, ад гр. astragalos)

1) травяністая расліна сям. бабовых з перыстаскладаным лісцем, пашыраная ва ўмераных і субтрапічных зонах;

2) дэталь у класічнай архітэктуры ў форме валіка, якая з’ядноўвае калону з капітэллю.

астрагеагра́фія

(ад астра + геаграфія)

навука, якая даследуе прыродныя ўмовы планет Сонечнай сістэмы.

астрагеало́гія

(ад астра- + геалогія)

раздзел геалогіі, які займаецца вывучэннем будовы планет.

астраглі́я

(ад астра- + гр. glia = клей)

нервовая тканка, форма макрагліі, мае клеткі з тонкімі, радыяльна размешчанымі шматлікімі адросткамі.

астрагно́зія

(ад астра- + -гнозія)

веданне зорнага неба, уменне пазнаваць на небе зоркі і сузор’і.

астрадына́міка

(ад астра + дынаміка)

навука, якая вывучае рух нябесных цел пад уплывам сіл, што на іх уздзейнічаюць.

астракадэ́рмы

(н.-лац. ostracodermi)

вымерлыя ніжэйшыя жывёлы падкласа агнатаў, існавалі ў ардовікудэвоне.