Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

адэні́н

(ад гр. aden = залоза)

арганічнае рэчыва, якое змяшчаецца ва ўсіх жывых клетках у складзе нуклеінавых кіслот.

адэні́т

(ад гр. aden = залоза)

тое, што і лімфадэніт.

адэно́іды

(ад гр. aden = залоза + -оід)

пухлінападобныя разрастанні лімфатычных утварэнняў насаглоткі.

адэно́ма

(ад гр. aden = залоза + -ома)

дабраякасная пухліна, якая можа развівацца ў залозістых органах (малочнай, шчытападобнай і іншых залозах).

адэнты́я

(ад а- + лац. dens, -ntis = зуб)

адсутнасць усіх або многіх зубоў у выніку парушэння фарміравання зубных пачаткаў у эмбрыянальным перыядзе.

адэо́н

(гр. odeion)

круглы будынак для выступлення спевакоў і музыкантаў у Стараж. Грэцыі.

адэ́пт

(лац. adeptus = які дасягнуў)

1) чалавек, азнаёмлены з тайнамі якога-н. вучэння, секты;

2) заўзяты паслядоўнік, прыхільнік якой-н. ідэі, вучэння.

адэрмі́н

(ад а- + гр. derma = скура)

вітамін B6, які змяшчаецца ў дражджах, пшанічных і рысавых высеўках.

ад’ю́нкт

(лац. adiunctus = далучаны)

1) асоба, якая праходзіць навуковую стажыроўку; памочнік кіраўніка кафедры, прафесара, акадэміка ў некаторых краінах Зах. Еўропы і ў Расіі;

2) афіцэр, які займаецца ў ад’юнктуры.

ад’юнкту́ра

(ад ад’юнкт)

адна з асноўных формаў падрыхтоўкі навуковых і навукова-педагагічных кадраў у ВНУ і навукова-даследчых установах узброеных сіл некаторых краін СНД.