Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

астаты́зм

(ад гр. astatos = няўстойлівы)

уласцівасць сістэмы аўтаматычнага кіравання даводзіць памылку рэгулявання да нуля пры пастаянным знешнім уздзеянні на дадзеную сістэму.

астаты́чны

(ад гр. astatos)

неспакойны, няўстойлівы;

а. рэгулятар — аўтаматычны рэгулятар, які падтрымлівае адно і тое ж значэнне дадзенай велічыні пры любой велічыні знешняга ўздзеяння на сістэму рэгулявання.

астаці́н

(н.-лац. astatinum, ад гр. astatos = няўстойлівы)

тое, што і астат.

а́стма

(гр. asthma)

прыступы задышкі пры захворванні сэрца або лёгкіх (напр. бранхіяльная а.).

астмато́л

[ад гр. asthmat(ikos) = астматычны + -ол]

лекавы прэпарат, курыльны парашок, які выкарыстоўваецца пры бранхіяльная астме.

астма́тык

(гр. asthmatikos = астматычны)

хворы на астму.

астматы́чны

(гр. asthmatikos)

які мае адносіны да астмы (напр. а. бранхіт).

а́стра

(гр. astron = зорка)

травяністая расліна сям. складанакветных з буйнымі кветкамі розных колераў, пашыраная ў Еўразіі і Паўн. Амерыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная, лекавая, меданосная.

астра-

(гр. astron = зорка)

першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццям «зорка», «зорны».

астраарыента́цыя

(ад астра- + арыентацыя)

арыентацыя лятальнага апарата па зорках.