Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

адэназіндыфасфа́т

(ад адэназін + ды- + фасфат)

нуклеатыд, утвораны адэназінам і дзвюма рэшткамі фосфарнай кіслаты.

адэназінмонафасфа́т

(ад адэназін + мона- + фасфат)

нуклеатыд, адзін з важнейшых біяхімічных рэгулятараў, які ўдзельнічае ў малекулярных механізмах дзеяння многіх гармонаў.

адэназінтрыфасфа́т

(ад адэназін + гр. tria = тры + фасфат)

нуклеатыд, утвораны адэназінам і трыма рэшткамі фосфарнай кіслаты.

адэназінтрыфасфата́зы

(ад адэназін + гр. tria = тры + фасфатазы)

група ферментаў, якія каталізуюць адшчапленне ад адоназінтрыфосфарнай кіслаты часткі фосфарнай кіслаты з вызваленнем энергіі, неабходнай для мышачнага скарачэння.

адэнакарцыно́ма

(ад гр. aden = залоза + карцынома)

мед. рак залозы.

адэнамато́з

(ад адэнома)

хранічная лёгачная хвароба жывёл.

адэнаме́р

(ад гр. aden = залоза + -мер)

канцавы аддзел залоз жывёл і чалавека, у якім узнікае сакрэт2, што трапляе ў вывадную пратоку.

адэнафарэ́і

(н.-лац. adenophorea)

падклас нематодаў, чэрві з органамі асязання дотыку па ўсім целе; жывуць пераважна ў морах, радзей у прэсных водах і глебе, некаторыя — паразіты раслін і жывёл.

адэ́ндум

(лац. addendum = тое, што мае быць дададзена)

дапаўненне да дагавору, якое змяняе або ўдакладняе тыя ці іншыя яго ўмовы.

адэнілаткіна́за

[ад адэн(азін) + ат(ам) + кіназа]

фермент, які прымае ўдзел у клетачным энергетычным абмене.