горад на ПнУ ЗША, на р. Канектыкут. Засн. ў 1633. 124 тыс.ж. (2000, з прыгарадамі 1,1 млн.ж.). Трансп. вузел. Буйны прамысл., фін. і культ. цэнтр Новай Англіі. Прам-сць: авіяц. рухавікоў, станкабуд., прамысл. абсталявання, металаапр., харч., папяровая; вытв-сць зброі, муз. інструментаў. Ун-ты. Музей М.Твэна.
пароды паляўнічых сабак. Каля 20 парод (рускія псовыя і стэпавыя, тазы, англійскі, афганскі, арабскі і інш.). Вядомы са старажытнасці. Выкарыстоўваюць у паляванні на зайцоў, лісоў, ваўкоў, дробных антылоп. Х. даганяюць, затрымліваюць ці душаць здабычу.
Канстытуцыя сухая, моцная. Выш. ў карку 65—82 см. Галава доўгая і вузкая, вушы невял., моцна адцягнутыя назад. Спіна і паясніца ўтвараюць выгнутую лінію (напружыну). Жывот моцна падцягнуты. Хвост шаблепадобны. Масць (аднатонная ці плямістая) палевая і шэрая розных адценняў, тыгровая, рыжая, чорная. Шэрсць мяккая. хвалістая або з буйнымі завіткамі. Тып паводзін ураўнаважаны з характэрнай рэзкай узбудлівасцю ў час палявання.
ХА́РТЫЯ (лац. charta ад грэч. chartēs папера, грамата),
1) старадаўні рукапіс, а таксама матэрыял (звычайна папірус або пергамент), на якім ён напісаны.
2) Назва дакументаў, канстытуцый і інш. актаў, у якіх адлюстраваны паліт. патрабаванні сац. слаёў і класаў. Напр., Вялікая хартыя вольнасцей, Х. Жаночай салідарнасці (падпісана 4.3.1997 у Маскве).
дысідэнцкі праваабарончы рух і грамадз. ініцыятыва ў Чэхаславакіі ў 1970—80-я г.Засн. ў канцы 1976 — пач. 1977 групай апазіцыйнай чэхаславацкай інтэлігенцыі (сярод іх В.Гавел), якая падрыхтавала маніфест руху. Узначальвалася 3 спікерамі, якіх выбіралі штогод. Апелявала да міжнар.гуманіт. пагадненняў, падпісаных чэхаславацкім урадам, у т. л. на сустрэчы прадстаўнікоў Нарады па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (1980, Мадрыд), заклікала чэхаславацкае кіраўніцтва выконваць міжнар. пагадненні і прывесці ў адпаведнасць з імі ўнутр. заканадаўства. Распаўсюджвала афіц. матэрыялы і дакументы, якія зыходзілі ад урадавых структур, і падцэнзурныя, што ўтрымлівалі каментарыі да іх. Удзельнічала ў «аксамітнай рэвалюцыі» 1989 і ўтварэнні Грамадзянскага форуму; пасля перамогі рэвалюцыі прэзідэнтам краіны выбраны Гавел. Дзейнічала да 1990—92.
Літ.:
Центрально-Восточная Европа во второй половине XX в. Т. 2. От стабилизации к кризису, 1966—1989. М., 2002.
ХАРУ́ГВА (польскае chorągiew ад манг. оронго — знак, сцяг),
1) прамавугольнае або трохвугольнае палотнішча (радзей сцяг) з выявай Ісуса Хрыста або святых, замацаванае вертыкальна на доўгім дрэўку з дапамогай папярэчнай перакладзіны, — царк. сцяг, які носяць у час царк. свят.
2) Старадаўняя назва баявога вайск. сцяга. Мела пашырэнне ў слав. народаў шэрагу краін, у т. л.ВКЛ, а таксама ў казацкіх войсках (харунка).
3) Арганізацыйна-тактычная вайск. адзінка рыцарскага войска ў сярэдневяковых ВКЛ і Польшчы. Існавалі Х. земскія (складаліся з рыцарства пэўнай зямлі), родавыя (аб’ядноўвалі прадстаўнікоў аднаго роду) і надворныя, што выконвалі ролю гвардыі манархаў і магнатаў. У 16 ст. ў шляхецкай кавалерыі Х. называлі роту (звычайна складалася са 100—200 чал. на чале з ротмістрам). У Х. ўваходзілі кап’ёўшчыкі і стральцы; пазней з’явіліся Х. гусарскія, панцырныя, пяцігорскія, лёгкія (тат., валошскія). У 16—17 ст. Х. часам называлі пях. роты польскага і венг. тыпу.
ХАРУ́ЖАЯ Вера Захараўна (парт. і літ.псеўд.Верка, Вераніка Карчэўская, Алеся Шыпшына, Анатолька, Падпольнік. Г.С.Карнілава; 27.9.1903, г. Бабруйск Магілёўскай вобл. — 4.12.1942),
дзеяч рэв.-вызв. руху ў Зах. Беларусі, арганізатар патрыят. падполля ў Віцебску ў Вял.Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1960). Скончыла Цэнтр.сав.-парт. школу (1922). Удзельніца грамадз. вайны 1918—20. Настаўнічала, працавала ў Мазырскім і Бабруйскім пав. к-тах КСМБ. У 1922—23 у апараце ЦК КСМБ. З лют. 1924 на падп. рабоце ў Зах. Беларусі: кааптавана ў склад ЦК КСМЗБ, з чэрв. 1924 сакратар ЦК КСМЗБ, чл.ЦККПЗБ, ЦК КСМ Польшчы. Адзін з арганізатараў і 1-ы рэдактар органа ЦК КСМЗБ газ.«Малады камуніст». 15.9.1925 арыштавана польскімі ўладамі. На паліт. працэсе 31-го (студз. 1927, Брэст) прыгаворана да 6 гадоў, на працэсе 133-х (крас.—май 1928, Беласток) — да 8 гадоў зняволення. У вер. 1932 у ліку 40 абмененых палітвязняў Польшчы прыехала ў Мінск. Працавала ў замежнай частцы Цэнтр. рэдакцыі КПЗБ, Мінскай школе КПЗБ. У 1935 арыштавана АДПУБССР і выслана на «Балхашбуд» (Сярэдняя Азія). Пасля вызвалення Зах. Беларусі на парт. рабоце ў Целяханах, Пінску. У першыя дні Вял.Айч. вайны партызанка атрада В.З.Каржа. З вясны 1942 у апараце ЦККП(б)Б у Маскве. У вер. 1942 на чале групы з 17 чал. накіравана ў Віцебск для арганізац. ўмацавання Віцебскага патрыятычнага падполля. Збірала і перадавала камандаванню Чырв. Арміі і партызанам каштоўныя звесткі пра ворага. 13.11.1942 арыштавана ням. фашыстамі разам з С.С.Панковай і інш. і пасля жорсткіх катаванняў расстраляна.
Тв.:
Лісты на волю. Мн., 1932;
Письма на волю. 3 изд. М., 1957.
Літ.:
Слаўная дачка беларускага народа: Лісты, арт. В.Харужай і ўспаміны аб ёй. Мн., 1960;
Новиков И.Г. Вера Хоружая. 2 изд. М., 1973;
Ласкович В.П. Из племени непокоренных. Брест, 1999.
ХАРУ́ЗІН Аляксей Мікалаевіч (12.3.1864, Масква — 1933),
расійскі этнограф, археолаг і антраполаг. Вывучаў побыт паўд. славян, народаў Каўказа, Крыма і Сярэдняй Азіі, удзельнічаў у распрацоўцы навук. асноў этнагр. аддзела Рус. музея ў С.-Пецярбургу. У пач. 20 ст. працаваў у канцылярыі Віленскага ген.-губернатара, рэдагаваў перыяд.зб. «Виленский временник» і вывучаў бел.нар. жыллё. Сабраў значныя матэрыялы па традыц. жыллі беларусаў, пераважна з Гродзенскай, Віленскай і Ковенскай губ. Аўтар працы «Славянскае жыллё ў Паўночна-Заходнім краі» (Вільня, 1907), у якой з пазіцый эвалюцыянізму разглядаў бел. жыллё ў кантэксце з жыллём інш.слав. народаў, гал. чынам паўд. і зах. славян.
Тв.:
Материалы по истории развития славянских жилищ. Жилище словинца Верхней Крайны // Живая старина. М., 1902. Вып. 3-4.
Літ.:
Токарев С.А. История русской этнографии. М., 1966;
Бандарчык В.К. Гісторыя беларускай этнаграфіі. Пачатак XX ст.Мн., 1970.
1) камандзір харугвы ў сярэдневяковай Польшчы і ВКЛ, з 14 ст. прыдворная пасада і званне. Існавалі вял. каронны [насіў велікакняжацкую харугву (сцяг) у час вял. цырымоній і знаходзіўся з ёю пры манарху ў час вайсковых дзеянняў] і надворны Х. (яго намеснік), а таксама земскі Х. (кіраўнік шляхецкага апалчэння ваяводства — ганаровае званне).
2) У Запарожскай Сечы вайсковая пасада: вайсковы генеральны Х., палкавыя і соценныя Х., якія ўваходзілі ў склад старшыны.
3) У казацкіх войсках рус. арміі першапачаткова сцяганосец, пазней — малодшы афіцэрскі чын, што адпавядаў чыну падпаручніка ў пяхоце, карнета ў кавалерыі.
ХАРУ́Н АР-РАШЫ́Д, Гарун ар-Рашыд (766, г. Рэй, Іран — 24.3.809),
арабскі халіф [786—809] з дынастыі Абасідаў. Прыйшоў да ўлады з дапамогай сям’і іранскай знаці Бармакідаў, што павялічыла ролю іранцаў у дзярж. справах. Пры ім араб.Халіфат ’дасягнуў найб. магутнасці. Дзякуючы яго асабістаму апякунству, Багдад ператварыўся ў найважн. цэнтр навукі, л-ры і мастацтва мусульм. свету. Памёр у час паходу супраць паўстаўшых жыхароў Маверанахра. Папулярны герой араб. фальклору.
вёска ў Мастоўскім р-не Гродзенскай вобл., на аўтадарозе Масты—Скідзель. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 23 км на ПнЗ ад г. Масты, 37 км ад Гродна, 7 км ад чыг. ст. Чарлёна. 469 ж., 164 двары (2002). Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.