ХАРУ́ЖАЯ Вера Захараўна (парт. і літ.псеўд.Верка, Вераніка Карчэўская, Алеся Шыпшына, Анатолька, Падпольнік. Г.С.Карнілава; 27.9.1903, г. Бабруйск Магілёўскай вобл. — 4.12.1942),
дзеяч рэв.-вызв. руху ў Зах. Беларусі, арганізатар патрыят. падполля ў Віцебску ў Вял.Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1960). Скончыла Цэнтр.сав.-парт. школу (1922). Удзельніца грамадз. вайны 1918—20. Настаўнічала, працавала ў Мазырскім і Бабруйскім пав. к-тах КСМБ. У 1922—23 у апараце ЦК КСМБ. З лют. 1924 на падп. рабоце ў Зах. Беларусі: кааптавана ў склад ЦК КСМЗБ, з чэрв. 1924 сакратар ЦК КСМЗБ, чл.ЦККПЗБ, ЦК КСМ Польшчы. Адзін з арганізатараў і 1-ы рэдактар органа ЦК КСМЗБ газ.«Малады камуніст». 15.9.1925 арыштавана польскімі ўладамі. На паліт. працэсе 31-го (студз. 1927, Брэст) прыгаворана да 6 гадоў, на працэсе 133-х (крас.—май 1928, Беласток) — да 8 гадоў зняволення. У вер. 1932 у ліку 40 абмененых палітвязняў Польшчы прыехала ў Мінск. Працавала ў замежнай частцы Цэнтр. рэдакцыі КПЗБ, Мінскай школе КПЗБ. У 1935 арыштавана АДПУБССР і выслана на «Балхашбуд» (Сярэдняя Азія). Пасля вызвалення Зах. Беларусі на парт. рабоце ў Целяханах, Пінску. У першыя дні Вял.Айч. вайны партызанка атрада В.З.Каржа. З вясны 1942 у апараце ЦККП(б)Б у Маскве. У вер. 1942 на чале групы з 17 чал. накіравана ў Віцебск для арганізац. ўмацавання Віцебскага патрыятычнага падполля. Збірала і перадавала камандаванню Чырв. Арміі і партызанам каштоўныя звесткі пра ворага. 13.11.1942 арыштавана ням. фашыстамі разам з С.С.Панковай і інш. і пасля жорсткіх катаванняў расстраляна.
Тв.:
Лісты на волю. Мн., 1932;
Письма на волю. 3 изд. М., 1957.
Літ.:
Слаўная дачка беларускага народа: Лісты, арт. В.Харужай і ўспаміны аб ёй. Мн., 1960;
Новиков И.Г. Вера Хоружая. 2 изд. М., 1973;
Ласкович В.П. Из племени непокоренных. Брест, 1999.