ХАРЦІ́ЦА,

вёска ў Мастоўскім р-не Гродзенскай вобл., на аўтадарозе Масты—Скідзель. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 23 км на ПнЗ ад г. Масты, 37 км ад Гродна, 7 км ад чыг. ст. Чарлёна. 469 ж., 164 двары (2002). Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.

т. 16, с. 553

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)