ХА́РТФАРД (Hartford),
горад на ПнУ ЗША, на р. Канектыкут. Засн. ў 1633. 124 тыс. ж. (2000, з прыгарадамі 1,1 млн. ж.). Трансп. вузел. Буйны прамысл., фін. і культ. цэнтр Новай Англіі. Прам-сць: авіяц. рухавікоў, станкабуд., прамысл. абсталявання, металаапр., харч., папяровая; вытв-сць зброі, муз. інструментаў. Ун-ты. Музей М.Твэна.
т. 16, с. 552
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)