намнажэнні дробных вадзяных кропель або ледзяных крышталёў у прыземных слаях атмасферы ( часам да вышыні некалькіх соцень метраў). Паводле фіз. генезісу вылучаюць Т. ахалоджвання, якія ўтвараюцца пры зніжэнні т-ры паветра да пункта расы, і Т. выпарэння — узнікаюць пры дадатковым паступленні вадзяной пары з больш цёплай выпаральнай паверхні ў халоднае паветра. Паводле сінаптычных умоў утварэння адрозніваюць Т. ўнутрымасавыя (пераважаюць; фарміруюцца ў аднародных паветраных масах) і франтальныя (фарміруюцца ў зонах атм. франтоў). Унутрымасавыя Т. ў большасці выпадкаў — гэта Т. ахалоджвання, падзяляюцца на радыяцыйныя (узнікаюць пры паніжэнні т-ры ў выніку радыяцыйнага ахалоджвання зямной паверхні) і адвекцыйныя (утвараюцца ў выніку ахалоджвання цёплага вільготнага паветра пры яго руху над больш халоднай паверхняй сушы або вады). У час Т. пагаршаецца бачнасць атмасферная (ад 10—20 м да 1 км). На Беларусі за год бывае 35—100 сут з Т., на халодную ч. года прыпадае 60—80% усіх выпадкаў Т.
расійскі рэжысёр, педагог. Нар.арт.СССР (1964). Скончыў драм. курсы пад кіраўніцтвам Ю.Завадскага (1929). З 1936 рэжысёр, з 1938 гал. рэжысёр Муз.т-ра імя Станіслаўскага і Неміровіча-Данчанкі, у 1946—53 маст. кіраўнік Маскоўскага т-ра аперэты. З 1961 гал. рэжысёр Крамлёўскага Палаца з’ездаў, адначасова ў 1964—70 — Вял.т-ра ў Маскве. З 1951 выкладчык (з 1965 праф.) Дзярж. ін-та тэатр. мастацтва імя А.Луначарскага. Сярод пастановак аперэта «Трэмбіта» Г.Мілюціна (1949), оперы «Дон Карлас» Дж.Вердзі (1963), «Аптымістычная трагедыя» А.Холмінава (1967), «Пскавіцянка» М.Рымскага-Корсакава (1971), «Хаваншчына» і «Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага (1967, Мілан). Дзярж. прэмія СССР 1950.
Тумыньцзян (кіт.), рака, на большай частцы цячэння пагранічная паміж КНДР і Кітаем, у нізоўях — паміж КНДР і Расіяй. Даўж. 521 км, пл.бас. 41,2 тыс.км². Вытокі на пласкагор’і Чанбайшань, цячэ ў вузкай і глыбокай даліне паміж Паўн.-Карэйскімі і Усх.-Маньчжурскімі гарамі, упадае ў Японскае м., утварае эстуарый. Веснавое разводдзе. Выкарыстоўваецца для арашэння. Суднаходная на 85 км ад вусця. На Т. — гарады Мусан, Хверон (КНДР).
ТУМАНІШВІ́ЛІ Міхаіл Іванавіч (6.2.1921, Тбілісі — 1996),
грузінскі рэжысёр, педагог. Нар.арт.СССР (1981). Скончыў Грузінскі тэатр.ін-т (1949). З 1949 у Т-ры імя Ш.Руставелі (Тбілісі), з 1971 гал. рэжысёр груз. тэлебачання, з 1975 маст. кіраўнік Т-ра кінаакцёра кінастудыі «Грузія-фільм». Адначасова выкладаў у Грузінскім тэатр. ін-це (з 1960 праф.). Розным паводле жанру і стылю работам уласцівы прастата маст. лексікі, псіхал. дакладнасць, найтанчэйшая нюансіроўка ў распрацоўцы характараў. Сярод пастановак: «Такое каханне» П.Когаўта (1959), «Гаспадыня гасцініцы» К.Гальдоні (1962), «Чынчрака» паводле Г.Нахуцрышвілі (1963), «Дон Жуан» паводле Мальера, А.Пушкіна, М.Булгакава, «Наш гарадок» Т.Уайлдэра і Р.Габрыядзе (абодва 1981), «Свінні Бакдлы» паводле Д.Клдыяшвілі (1982) і інш.Дзярж. прэмія СССР 1988.
воблакі міжзорнага газу ці пылу з пэўнымі контурамі. Канцэнтрацыя часцінак 100—1000 см−3, т-ра каля 10 000 К. Вядома каля 400 Т.г.
Адрозніваюць планетарныя туманнасці (з прыкметамі правільнай структуры) і дыфузныя (маюць адвольную форму і агульную неўпарадкаванасць). Дыфузныя туманнасці бываюць эмісійныя (іх спектры маюць эмісійныя лініі) і адбівальныя (у спектрах ёсць лініі паглынання, характэрныя для спектра бліжэйшай зоркі). Газавыя Т.г. свецяцца ў выніку іанізацыі газу магутным ультрафіялетавым выпрамяненнем гарачых зорак, якія заўсёды ёсць унутры ці побач з імі. Гарачых зорак мала, таму газавыя туманнасці складаюць каля 1—5% міжзорнага асяроддзя; знаходзяцца ў спіральных частках нашай Галактыкі і інш. спіральных галактык. Самая вядомая газавая туманнасць (М 42) знаходзіцца ў сузор’і Арыёна. яе працягласць каля 6 пк. добра бачна простым вокам. Пылавыя Т.г. бываюць светлыя (свецяцца адбітым святлом) і цёмныя (бачны на фоне светлых туманнасцей ці на фоне зорнага неба ў Млечным Шляху).
ТУМА́НСКІ Сяргей Канстанцінавіч (21.5.1901, Мінск — 9.9.1973),
расійскі вучоны ў галіне машынабудавання, канструктар авіяц. рухавікоў. Акад.АНСССР (1968, чл.-кар. з 1964). Герой Сац. Працы (1957). Скончыў Ваенна-паветр. акадэмію (1931). З 1931 у Цэнтр. ін-це авіяц. маторабудавання, з 1943 у Доследна-канстр. бюро (з 1956 ген. канструктар авіяц. рухавікоў); адначасова з 1933 у Маскоўскім авіяц. ін-це. Навук. працы па праблемах газадынамікі, гарэння, аўтаматыцы і рэгуляванні, прыкладной механіцы, тэорыі трываласці, тэорыі і канструяванні поршневых і рэактыўных авіяц. рухавікоў. Пад яго кіраўніцтвам створаны турбарэактыўныя рухавікі для самалётаў розных тыпаў. Дзярж. прэмія СССР 1946. Ленінская прэмія 1957.
Літ.:
Сеничкин Г. Академик С.К.Туманский // Авиация и космонавтика. 1974. № 2;
Пономарев А.Н. Советские авиационные конструкторы. 2 изд. М., 1980.
ТУМАНЯ́Н Аванес Тадэвосавіч (19.2.1869, с. Дсех, Арменія — 23.3.1923),
армянскі пісьменнік. Скончыў гімназію Нерсісян у Тыфлісе (1887). У 1887—93 працаваў у арм. духоўнай кансісторыі ў Тыфлісе, у арм. выдавецкім т-ве. Друкаваўся з 1887. Выдаў зб-кі «Вершы» (т. 1—2, 1890—92 і 1903), «Гармонія» (1893, 1896), «Ручай» (1901). Прастата і лаканізм — асаблівасць твораў Т. У паэмах «Ларэці Сако» (1890), «Ануш» і «Маро» (абедзве 1892), «Старая вайна», (часткова апубл. ў 1907 і 1915), адлюстраваў побыт і звычаі народа, яго традыцыі. У паэме «У бясконцасць» (1903) філас. роздум пра таямніцы жыцця і смерці, узаемаадносіны чалавека і сусвету. Паэма «Давід Сасунскі» (1903) — найлепшая апрацоўка нар. эпасу ў арм. л-ры. На аснове арм. і ўсх. эпасу стварыў шмат балад, легенд і казак («Ахтамар», 1892; «Парвана», 1903; «Храбры Назар», 1912; «Галубіны скіт», 1913). Аўтар паэмы «Паэт і Муза» (1901). Пісаў для дзяцей. На бел. мову асобныя творы пераклалі М.Аўрамчык, П.Броўка, Р.Барадулін, А.Звонак, М.Калачынскі, Е.Лось, Я.Сіпакоў і інш.
Тв.:
Бел.пер. — Казкі і легенды. Мн., 1958;
Лірыка.Мн., 1969;
У кн.: Зоры Севана. Мн., 1987;
Рус.пер. — Стихотворения и поэмы. Л., 1969;
Избр. проза. Ереван, 1977.
Літ.:
Джрбашян Э.М. Поэзия Туманяна: Пер. с арм.М., 1969.
ТУ́МАР Віктар Андрэевіч (2.3.1919, в. Пеліка Смалявіцкага р-на Мінскай вобл. — 30.5.1944),
Герой Сав. Саюза (1944). У Вял.Айч. вайну на фронце з 1941, удзельнік баёў на Украіне, у Румыніі. Радавы Т. вызначыўся 30.5.1944 у баі каля с. Кірчыц (Румынія); з групай знішчальнікаў танкаў падбіў 2 танкі і бронетранспарцёр праціўніка, у крытычны момант бою са звязкай гранат кінуўся пад варожы танк і падарваў яго. У пас. Чырвоны Сцяг Смалявіцкага р-на яму пастаўлены помнік.
ТУМА́РКІНА (Tumarkin) Ганна Эстэр (16.2.1875, г. Дуброўна Віцебскай вобл. — 7.8.1951),
швейцарскі філосаф. Д-р філасофіі (1895), праф. (1906). Скончыла Бернскі ун-т (1895), у 1898—1943 выкладала ў ім эстэтыку і гісторыю філасофіі. Даследавала праблемы развіцця філас. думкі ў Швейцарыі, гісторыі сусв. філасофіі, эстэтыкі і тэорыі пазнання. Вывучала сац. дзейнасць швейц. жанчын, удзельнічала ў барацьбе за іх правы. Аўтар навук. прац па філасофіі І.Канта, Б.Спінозы і інш. Імем Т. названа вуліца ў Берне.
Літ.:
Rogger F. Der Doktorhut im Besenschrank. Bem, 1999;
Яе ж. Філосаф Ганна Тумаркіна — першая ў Еўропе жанчына-дацэнт: Пер. з ням. // Віцеб. сшытак. 2000. №4;
Хмяльніцкая Л. «Дарагі падарунак маленькай Швейцарыі» // Там жа.
ТУ́МАШ Генадзь (сапр.Тумас Яўген Змітравіч; н. 28.7.1940, в. Кукшавічы Дзяржынскага р-на Мінскай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1964). Працаваў у школе, Ін-це мовазнаўства АН Беларусі, на Бел. тэлебачанні. З 1974 у Літ. музеі Я.Коласа, з 1987 у Саюзе бел. пісьменнікаў, у 1994—2002 у Бел. ун-це культуры. Друкуецца з 1957. У паэт.зб. «Лінкос» (1970) зварот да гісторыі сваёй зямлі, нац. праблематыка. Кн. «Родны бераг песняра: Да 100-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Я.Коласа» (1982) напісана на багатым фактычным, архіўным матэрыяле, успамінах землякоў паэта. Аўтар літ.-знаўчых артыкулаў. На бел. мову пераклаў творы В.Каратынскага, Я.Лучыны, У.Мэя. Піша для дзяцей (кн. «Лісіца з Расохі», 2001).