ТУМА́НСКІ Сяргей Канстанцінавіч (21.5.1901, Мінск — 9.9.1973),

расійскі вучоны ў галіне машынабудавання, канструктар авіяц. рухавікоў. Акад. АН СССР (1968, чл.-кар. з 1964). Герой Сац. Працы (1957). Скончыў Ваенна-паветр. акадэмію (1931). З 1931 у Цэнтр. ін-це авіяц. маторабудавання, з 1943 у Доследна-канстр. бюро (з 1956 ген. канструктар авіяц. рухавікоў); адначасова з 1933 у Маскоўскім авіяц. ін-це. Навук. працы па праблемах газадынамікі, гарэння, аўтаматыцы і рэгуляванні, прыкладной механіцы, тэорыі трываласці, тэорыі і канструяванні поршневых і рэактыўных авіяц. рухавікоў. Пад яго кіраўніцтвам створаны турбарэактыўныя рухавікі для самалётаў розных тыпаў. Дзярж. прэмія СССР 1946. Ленінская прэмія 1957.

Літ.:

Сеничкин Г. Академик С.​К.​Туманский // Авиация и космонавтика. 1974. № 2;

Пономарев А.Н. Советские авиационные конструкторы. 2 изд. М., 1980.

М.​М.​Касцюковіч.

С.К.Туманскі.

т. 16, с. 26

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)