ТУМА́НАЎ (сапр. Туманішвілі) Іосіф Міхайлавіч

(15.1.1909, Тбілісі — 8.7.1981),

расійскі рэжысёр, педагог. Нар. арт. СССР (1964). Скончыў драм. курсы пад кіраўніцтвам Ю.​Завадскага (1929). З 1936 рэжысёр, з 1938 гал. рэжысёр Муз. т-ра імя Станіслаўскага і Неміровіча-Данчанкі, у 1946—53 маст. кіраўнік Маскоўскага т-ра аперэты. З 1961 гал. рэжысёр Крамлёўскага Палаца з’ездаў, адначасова ў 1964—70 — Вял. т-ра ў Маскве. З 1951 выкладчык (з 1965 праф.) Дзярж. ін-та тэатр. мастацтва імя А.​Луначарскага. Сярод пастановак аперэта «Трэмбіта» Г.​Мілюціна (1949), оперы «Дон Карлас» Дж.​Вердзі (1963), «Аптымістычная трагедыя» А.​Холмінава (1967), «Пскавіцянка» М.​Рымскага-Корсакава (1971), «Хаваншчына» і «Барыс Гадуноў» М.​Мусаргскага (1967, Мілан). Дзярж. прэмія СССР 1950.

т. 16, с. 26

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)