ТУ́МАШ Генадзь (сапр. Тумас Яўген Змітравіч; н. 28.7.1940, в. Кукшавічы Дзяржынскага р-на Мінскай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1964). Працаваў у школе, Ін-це мовазнаўства АН Беларусі, на Бел. тэлебачанні. З 1974 у Літ. музеі Я.Коласа, з 1987 у Саюзе бел. пісьменнікаў, у 1994—2002 у Бел. ун-це культуры. Друкуецца з 1957. У паэт. зб. «Лінкос» (1970) зварот да гісторыі сваёй зямлі, нац. праблематыка. Кн. «Родны бераг песняра: Да 100-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Я.Коласа» (1982) напісана на багатым фактычным, архіўным матэрыяле, успамінах землякоў паэта. Аўтар літ.-знаўчых артыкулаў. На бел. мову пераклаў творы В.Каратынскага, Я.Лучыны, У.Мэя. Піша для дзяцей (кн. «Лісіца з Расохі», 2001).
т. 16, с. 27
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)